вельві́чыя
[н.-лац. welwitschia, ад ням. F. Welwitsch = прозвішча аўстр. батаніка (1806—1872)]
дрэва-карлік сям. вельвічыевых з двума лістамі даўжынёй да 3 м на кароткім тоўстым ствале, пашыранае ў Паўд. Афрыцы.
вельзеву́л
(ст.-яўр. Beel-zebul)
кніжн. валадар пекла, чорт, д’ябал.
ве́льсы
(англ. wales = рубцы)
дошкі абшыўкі судна, размешчаныя над ватэрлініяй, надводны борт.
вельцава́ць
(ням. wälzen = качаць, перакочваць)
перапрацоўваць поліметалічныя адходы металургічнай вытворчасці з мэтай дадатковага атрымання металаў.
вельштэр’е́р
(ад англ. Wales = Уэльс + тэр’ер)
парода паляўнічых сабак з падоўжанай мордай, выведзеная ў 19 ст. у Вялікабрытаніі (Уэльс) для палявання на лісоў і трусоў.
велю́р
(фр. velours)
вышэйшы гатунак драпу, аксаміту, плюшу.
веля́рны
(лац. velaris)
заднепаднябенны;
в. зычны — зычны гук, які ўтвараецца пры падніманні задняй часткі спінкі языка да задняга паднябення (напр. г, к, х).
велярыза́цыя
(ад лац. velaris = заднепаднябенны)
лінгв. дадатковая заднепаднябенная артыкуляцыя.
ве́на
(лац. vena)
крывяносны сасуд, па якім кроў цячэ ад органаў і тканак да сэрца.
венд
(лац. Venedi = назва старажытнага славянскага племені)
комплекс горных парод, які непасрэдна папярэднічае кембрыю; змяшчае рэдкіх прадстаўнікоў бесшкілетных арганізмаў.