Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дра́ма

(гр. drama = дзеянне)

1) адзін з трох асноўных родаў літаратуры (побач з эпасам і лірыкай);

2) літаратурны твор сур’ёзнага зместу ў форме дыялогу, прызначаны для пастаноўкі на сцэне;

3) перан. падзея, якая прыносіць душэўныя пакуты (напр. сямейная д.).

драмадэ́р

(фр. dromadaire, ад гр. dromas, -ados = які хутка бяжыць)

аднагорбы вярблюд, пашыраны ў пустынях і сухіх стэпах Азіі і Афрыкі.

драмама́нія

(ад гр. dromos = шлях + манія)

неадольнае імкненне да бязмэтнага блукання, перамены месцаў, валацужніцтва.

драмату́рг

(фр. dramaturge, ад гр. dramaturgos)

пісьменнік, які піша драматычныя творы.

драматургі́я

(гр. dramaturgia)

1) тэорыя пабудовы драматычных твораў;

2) драматургічнае мастацтва; майстэрства стварэння драмы;

3) сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка, народа, эпохі.

драматызава́ць

(польск. dramatyzować , ад гр. dramatidzo = апрацоўваю ў форме драмы)

1) надаваць якому-н. твору драматычную форму;

2) узмацняць драматызм, напружанасць чаго-н. (напр. д. адносіны, д. ролю).

драматыза́цыя

(ад гр. dramatidzo = апрацоўваю ў форме драмы)

1) наданне літаратурнаму тэксту формы драмы;

2) узмацненне драматызму, напружанасці чаго-н. (напр. д. падзей).

драматы́зм

(рус. драматизм, ад гр. drama = справа, дзеянне)

1) напружанасць дзеяння, вастрыня канфлікту ў літаратурным творы;

2) крайняя напружанасць становішча, якой-н. сітуацыі, падзеі.

драматы́чны

(гр. dramatikos)

1) які мае адносіны да драмы як да літаратурнага твора;

2) поўны драматызму, напружанасці (напр. д. выпадак, д. момант).

драп

(фр. drap = сукно)

тоўстая шарсцяная або паўшарсцяная тканіна, з якой шыюць верхняе адзенне.