эфірама́нія
(ад эфір + манія)
хваравітая цяга да эфіру.
эфія́льт
(н.-лац. ephialtes)
насякомае сям. іхнеўманідаў, якое трапляецца найчасцей у лясах і на высечках; адкладвае яйцы ў лічынкі вусачоў, златак, шкляніц і іншых шкодных насякомых, спрыяе аздараўленню лесу.
эфо́р
(гр. ephoros)
адзін з пяці выбраных на год народным сходам прадстаўнікоў у Стараж. Грэцыі, якія кіравалі палітычным жыццём дзяржавы.
эфузіёметр
(ад эфузія + -метр)
прыбор для аўтаматычнага вызначэння і рэгістрацыі шчыльнасці газаў шляхам вымярэння хуткасці іх выцякання праз малую адтуліну.
эфузі́ўны
(ад лац. effusio = разліванне)
вывержаны;
э-ыя пароды — магматычныя горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку застывання лавы на паверхні Зямлі (андэзіт, базальт, абсідыян і інш.).
эфу́зія
(лац. eftusio)
1) выліванне магмы на паверхню Зямлі ў працэсе вулканічнай дзейнасці;
2) павольнае пранікненне газаў праз малыя адтуліны.
эхеве́рыя
(н.-лац. echeveria)
травяністая расліна сям. таўсцянкавых з сакаўным зялёным лісцем і чырвонымі, чырвона-жоўтымі або аранжавымі кветкамі, пашыраная ў пустынных, паўпустынных і горных раёнах Цэнтр. Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
эхі́н
(гр. echinos = вожык)
архіт. частка капітэлі дарычнай калоны ў выглядзе круглай у плане падушкі з выпуклым крывалінейным профілем.
эхінадо́рус
(н.-лац. echinodonis)
травяністая расліна сям. шальнікавых з ланцэтным лісцем і кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі культывуецца як акварыумная і аранжарэйная.
эхінакако́з
(ад эхінакок)
глісная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем лічынак эхінакока.