Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эўфемі́зм

(гр. euphemismos, ад eu = добра + phemi = гавару)

слова або выраз, якім замяняюць непажаданы, грубы або непрыстойны выраз.

эўфілі́н

(ад гр. eu = добра + phyllon = зелле)

лекавы прэпарат, сасударасшыральны і мачагонны сродак.

эўфуі́зм

(англ. euphuism, ад гр. euphyes = вытанчаны)

штучны, манерны, напышлівы стыль мовы.

э́фа

(н.-лац. echis)

змяя сям. гадзюкавых, пашыраная ў пустынях і паўпустынях Паўн. Афрыкі, Паўд., Паўд.-Зах. і Сярэд. Азіі; ядавітая.

эфе́бія

(ад гр. ephebos = юнак)

дзяржаўная арганізацыя ў Афінах і Спарце для падрыхтоўкі юнакоў да грамадзянскай службы.

эфе́бы

(гр. epheboi)

юнакі ў Стараж. Грэцыі, якія навучаліся вайсковаму майстэрству і наведвалі школы рытараў, філосафаў.

эфе́дра

(н.-лац. ephedra, ад гр. ephedra)

кустовая расліна класа гнетапсідаў з лускападобным лісцем, пашыраная ў стэпах і пустынях Еўразіі, Паўн. Афрыкі, Амерыкі; дае эфедрын.

эфедры́н

(ад эфедра)

алкалоід, які змяшчаецца ў эфедры; выкарыстоўваецца ў медыцыне пры бранхіяльнай астме, паніжэнні крывянога ціску і інш.

эфе́кт

(лац. effectus)

1) вынік якога-н. дзеяння (напр. э. лячэння);

2) моцнае ўражанне ад каго-н., чаго-н. (зрабіць э.);

3) сродак стварэння моцнага ўражання (напр. шумавы э., светлавы э.).

эфе́ктары

(лац. effector = стваральнік, тварэц)

органы, якія ажыццяўляюць тое або іншае дзеянне ў адказ на раздражненне.