эхінака́ктус
(н.-лац. echinocactus, ад гр. echinos = вожык + kaktos)
расліна сям. кактусавых з шарападобным калючым сцяблом і жоўтымі, радзей чырвонымі, кветкамі, пашыраная ў пустынях Мексікі і паўднёвых штатаў ЗША; вырошчваецца як дэкаратыўная.
эхінако́к
(н.-лац. echinococcus, ад гр. echinos = вожык + kokkos = зерне)
гельмінт сям. саліцёраў, паразітуе ў кішэчніку сабак, ваўкоў, лісоў, катоў, а ў лічынкавай стадыі і ў чалавека.
эхінаплутэ́ус
(ад гр. echinos = вожык + лац. pluteus = шчыт)
лічынка марскіх вожыкаў.
эхінары́нх
(ад гр. echinos = вожык + rynchos = морда, дзюба)
паразітычны калючагаловы чарвяк, які жыве ў кішэчніку пазваночных жывёл і чалавека, выклікаючы вялікія болі.
эхінастаматыдо́зы
(ад эхінастаматыды)
глісныя хваробы птушак, радзей млекакормячых, якія выклікаюцца эхінастаматыдамі.
эхінастаматы́ды
(н.-лац. echinostomatidae)
сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, паразітуюць у стрававальным тракце жывёл і чалавека.
эхінацы́сціс
(н.-лац. echonocystis)
травяністая расліна сям. гарбузовых з тонкімі разгалінаванымі сцёбламі, доўгачаранковым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
эхінацэ́я
(н.-лац. echinacea)
травяністая расліна сям. складанакветных з шурпатым ланцэтным лісцем і пурпуровымі або чырвона-карычневымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
эхіно́псіс
(н.-лац. echinopsis)
травяністая расліна сям. кактусавых з шарападобным калючым сцяблом і белымі духмянымі кветкамі, што раскрываюцца ўвечары, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
эхіну́ра
(н.-лац. echonuria)
гельмінт сям. акуарыідаў, паразітуе ў арганізме вадаплаўных птушак.