Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эхінурыёз

(ад эхінура)

глісная хвароба качак, гусей, лебедзяў і іншых вадаплаўных птушак, якая выклікаецца эхінурай.

эхіуры́ды

(н.-лац. echiurida, ад гр. echis = гадзюка + ura = хвост)

клас кольчатых чарвей; жывуць на вялікіх глыбінях у акіянах.

эцы́дый

(н.-лац. aecidium)

базідыяльны грыб сям. пукцыніевых, які развіваецца на многіх сельскагаспадарчых і дэкаратыўных раслінах.

эцю́д

(фр. étude)

1) эскізная замалёўка часткі будучага жывапіснага твора, выкананая з натуры;

2) вучэбнае маляванне з натуры (пайсці на эцюды);

3) музычны твор віртуознага характару;

4) невялікі теор літаратурнага, навуковага характару, прысвечаны аднаму пытанню;

5) практыкаванне ў музычнай, тэатральнай, шахматнай тэхніцы.

эшалані́раваць

(фр. échelonner)

размяшчаць войскі ў глыбіню, паэшалонна.

эшало́н

(фр. échelon)

1) частка размешчанага ў глыбіню баявога парадку войск або паходнай калоны;

2) чыгуначны састаў або іншы транспартны сродак для масавых перавозак спецыяльнага прызначэння.

эшафо́т

(фр. échafaud)

памост для пакарання смерцю; плаха.

эшо́льцыя

(н.-лац. eschscholzia)

травяністая расліна сям. макавых з шыза-зялёным лісцем і адзіночнымі жоўтымі, белымі, аранжавымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

эшэве́ны

(фр. echevins)

службовыя асобы з адміністрацыйнай і судовай функцыямі ў гарадах феадальнай Францыі.

эшэле́ты

(фр. echelette)

фіз. асобы від дыфракцыйных рашотак, якія валодаюць здольнасцю канцэнтраваць большую частку падаючага на іх струменю вылучэння.