Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эўрыфо́тны

(ад эўры- + гр. photos = святло);

э-ыя жывёлы — жывёлы, здольныя выносіць шырокія ваганні светлавых умоў.

эўрыхо́рны

(ад эўры- + гр. choreo = распаўсюджваюся);

э-ыя жывёлы — жывёлы, якія маюць шырокую экалагічную амплітуду, пашыраны па ўсім зямным шары.

эўрыэдафі́чны

(ад эўры- + гр. edaphos = зямля);

э-ыя арганізмы — арганізмы, здольныя існаваць на самых розных грунтах (параўн. стэнаэдафічны).

эўстаты́чны

(гр. eustathes = спакойны, пастаянны);

э-ыя ваганні — агульная павольная змена ўзроўню Сусветнага акіяна ад змены яго ёмістасці ці ад колькасці вады ў ім.

эўтро́фны

(ад гр. eutrophia = добрае харчаванне);

э-ыя азёры — вадаёмы з вялікім утрыманнем пажыўных рэчываў.

эўтро́фы

(ад гр. eutrophia = добрае харчаванне)

расліны, якія развіваюцца нармальна толькі на багатых пажыўнымі рэчывамі глебах (параўн. алігатрофы, мезатрофы).

эўтэ́ктыка

(ад гр. eutektos = легкаплаўкі)

сумесь двух або некалькіх рэчываў у такіх суадносінах, пры якіх тэмпература плаўлення яе ніжэйшая, чым тэмпература плаўлення сумесі гэтых самых рэчываў у іншых суадносінах.

эўфані́я

(гр. euphonia = мілагучнасць)

1) гарманічны падбор гукаў у тэксце мастацкага твора;

2) узнікненне ў мове нехарактэрных для яе спалучэнняў гукаў.

эўфары́я

(гр. euphoria)

тое, што і эйфарыя.

эўфаты́чны

(ад гр. eu = добра + photos = святло);

э-ая зона — самы верхні слой тоўшчы Сусветнага акіяна, які добра асвятляецца сонцам.