эўгле́на
(н.-лац. euglena)
аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая пашырана пераважна ў невялікіх прэсных вадаёмах, балотах, на мокрым грунце.
эўдары́на
(н.-лац. eudorina)
каланіяльная зялёная водарасць сям. вальвоксавых, якая пашырана ў невялікіх стаячых вадаёмах.
эўдыёметр
(ад гр. eudios = ясны, чысты + -метр)
прыбор для даследавання газаў.
эўдыялі́т
(ад гр. eu = добра + dialytos = схільны да распаду)
мінерал класа сілікатаў чырвонага або ружовага колеру; руда цырконію.
эўдэмані́зм
(гр. eudaimonismos, ад eudaimonia = шчасце)
этычны прынцып, які асновай маральнасці лічыць імкненне чалавека да асабістага шчасця.
эўкако́неіс
(н.-лац. eucocconeis)
аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. ахнантавых, якая пашырана пераважна ў прэсных водах.
эўкалі́пт
(н.-лац. eucalyptus, ад гр. eu = добра + kalyptos = пакрыты)
вечназялёнае дрэва сям. міртавых, пашыранае ў тропіках і субтропіках; хутка расце і дасягае вялікіх памераў; змяшчае эфірныя алеі, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне, парфумерыі і тэхніцы.
эўка́псіс
(н.-лац. eucapsis)
каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. глеякапсавых, якая пашырана ў планктоне непраточных вадаёмаў і на тарфяных балотах.
эўкарыёты
(ад гр. eu = добра + karyon = ядро)
арганізмы, якія ўтрымліваюць у сваіх клетках марфалагічна аформленае ядро (адна- і мнагаклетачныя раслінныя і жывёльныя арганізмы і грыбы); параўн. пракарыёты.
эўкла́з
(ад гр. eu = добра + klasis = ломка, расколванне)
рэдкі каштоўны камень сіняга колеру, якія напамінае аквамарын.