Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эты́чны

(гр. ethikos)

які адпавядае правілам этыкі, нормам паводзін.

этыялі́раваны

(ад фр. étioler = рабіць бледным, кволым);

э-ыя расліны — расліны, якія выраслі пры нястачы святла, у цемнаце.

этыяло́гія

(ад гр. aitia = прычына + -логія)

раздзел паталогіі, які вывучае прычыны і ўмовы ўзнікнення хвароб.

этыяля́цыя

(ад фр. étioler = рабіць бледным)

страта раслінамі зялёнай афарбоўкі (хларафілу) пры вырастанні іх у цемнаце або ва ўмовах недастатковага асвятлення.

этэрні́т

(ад лац. aeternus = вечны)

дахавы матэрыял (шыфер), які вырабляецца з сумесі азбесту і цэменту.

этэрыфіка́цыя

(ад гр. aither = эфір + -фікацыя)

атрыманне складаных эфіраў з кіслот і спіртоў.

эўаскаміцэ́ты

(н.-лац. euascomycetidae)

падклас аскаміцэтаў, для якога характэрна фарміраванне аскаў у тыповых пладовых целах (апатэцыях, перытэцыях, клейстатэцыях); пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін, жывёл і чалавека; пладасумчатыя грыбы.

эўа́струм

(н.-лац. euastrum)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, якая пашырана пераважна ў вадаёмах з павышанай кіслотнасцю.

эўбактэ́рыі

(н.-лац. eubacteriales)

парадак бактэрый, для якіх характэрна наяўнасць усіх тыповых прыкмет пракарыётаў, тыповымі прадстаўнікамі з’яўляюцца псеўдаманады, энтэрабактэрыі, бацылы, спірылы і інш.; пашыраны ў вадзе і глебе, некаторыя паразіты раслін, жывёл і чалавека.

эўгено́л

(ад гр. eugenes = шляхетны + -ол)

арганічнае рэчыва, састаўная частка гваздзіковага алею, а таксама іншых эфірных алеяў; выкарыстоўваецца ў зубалячэбнай практыцы як болесуцішальны сродак, а таксама ў парфумернай прамысловасці.