Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

драгі́раваць

(фр. draguer)

1) паглыбляць дно ракі або возера пры дапамозе драгі;

2) здабываць што-н. пры дапамозе драгі.

драгі́ст

(фр. droguiste, ад drogue = лекі)

гандляр аптэчнымі і хімічнымі таварамі ў Францыі і некаторых іншых краінах.

драгла́йн

(англ. dragline)

экскаватар з падвешаным на канатах каўшом, а таксама коўш такога экскаватара.

драгу́н

(ст.-польск. dragun, ад фр. dragon)

кавалерыст у большасці еўрапейскіх армій 17—19 ст., у т.л. і ў складзе войска Вялікага княства Літоўскага (17—18 ст.), здольны весці бой і ў пешым страі.

дражэ́

(фр. dragée)

1) дробныя цукеркі круглай формы;

2) медыцынскія пілюлі і вітаміны ў форме такіх цукерак.

дразафі́ла

(н.-лац. drosophila, ад гр. drosos = раса, вільгаць + phileo = люблю)

двухкрылае насякомае сям. пладовых мушак; жывіцца прадуктамі гніення садавіны і агародніны; выкарыстоўваецца для генетычных даследаванняў.

дра́іць

(гал. draaien = круціць)

1) чысціць, мыць (напр. д. палубу);

2) націраць да бляску (напр. д. чаравікі).

драйв

(англ. drive)

моцны і нізкі адбіўны ўдар па мячы пры гульні ў тэніс.

Дракані́ды

(да гр. drakon = змей + eidos = выгляд)

паток метэорных часцінак, радыянт якіх знаходзіцца ў сузор’і Дракона.

драко́н

(гр. drakon = змей)

1) міф. казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага змея;

2) лятаючая яшчарка сям. агамаў, якая жыве на дрэвах у некаторых трапічных краінах;

3) рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Венесуэлы і вострава Трынідад; на Беларусі гадуецца ў акварыумах.