Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тафры́на

(н.-лац. taphrina)

сумчаты грыб сям. тафрынавых, які развіваецца на лісці вышэйшых раслін.

тафта́

(тур. tafta, ад перс. täftā)

тонкая і шчыльная глянцавітая шаўковая тканіна.

таф’я́

(тур., тат. taqja)

цюбецейка.

тахагенера́тар

(ад гр. tachos = хуткасць + генератар)

электрычны генератар для вымярэння частаты вярчэння або вуглавога паскарэння валоў розных машын і механізмаў.

тахагра́ма

(ад гр. tachos = хуткасць + -грама)

графічны запіс змен хуткасці вярчэння (напр. вала машыны) у залежнасці ад часу.

тахаме́трыя

(ад гр. tachos = хуткасць + -метрыя)

раздзел метралогіі, звязаны з вымярэннем колькасці абаротаў розных частак машын пры руху.

тахеаме́трыя

(ад гр. tachys, -cheos = хуткі + -метрыя)

раздзел геадэзіі, які займаецца вывучэннем метадаў тапаграфічнай здымкі для складання планаў з рэльефам мясцовасці.

тахео́метр

(ад гр. tachys, -cheos = хуткі + -метр)

геадэзічны прыбор для вымярэння адлегласцей і вызначэння рознасці вышынь пры тапаграфічных здымках.

тахігене́з

(ад гр. tachys = хуткі + -генез)

з’ява скарачэння і спрашчэння ранняга этапу развіцця арганізма, калі зародак не праходзіць усіх стадый, якія ўласцівы былі продкам арганізма.

тахігра́фія

(ад гр. tachys = хуткі + -графія)

тое, што і стэнаграфія.