Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

то́лас

(гр. tholos)

культавы будынак акруглай формы (грабніца, храм) у эгейскай культуры і антычным свеце.

толь

(фр. tôle)

дахавы матэрыял, які атрымліваецца ў выніку насычэння кардону воданепранікальным саставам.

том

(лац. tomus, ад гр. tomos)

1) частка (асобная кніжка) якога-н. збору твораў;

2) асобная кніжка якога-н. выдання, збору кніг, бібліятэчнага фонду;

3) кніга (звычайна тоўстая).

то́мізус

(н.-лац. thomisus)

павук сям. бакаходаў са зменлівай афарбоўкай, які жыве на кветках.

-томія

гл. -тамія.

тон

(гр. tonos = напружанне, павышэнне голасу)

1) гук пэўнай вышыні (напр. нізкі т.);

2) інтэрвал гамы; танальнасць (напр. мажорны т.);

3) характар гучання музычнага інструмента або голасу (напр. мяккі т. скрыпкі);

4) адценне голасу, маўлення (напр. высакамерны т., жартаўлівы т);

5) манера паводзін (напр. дрэнны т);

6) адценне колеру ў жывапісе (напр. светлы т.).

то́на

(фр. tonne)

адзінка масы ў метрычнай сістэме мер, роўная 1000 кг.

тонафібры́лы

(ад гр. tonos = напружанне + фібрылы)

тонкія апорныя валаконцы бялковай прыроды ў некаторых клетках жывёльных арганізмаў, якія забяспечваюць захаванне формы клетак.

то́на-кіламе́тр

(ад тона + кіламетр)

адзінка грузаабароту, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 кіламетр.

то́на-мі́ля

(ад тона + міля)

адзінка грузаабароту судна, якая вылічаецца перавозкай 1 тоны грузу на 1 мілю.