Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тахіёны

(ад гр. tachys = хуткі)

гіпатэтычныя часціцы, якія заўсёды рухаюцца з хуткасцю, што перавышае хуткасць святла ў вакууме.

тахікарды́я

(ад гр. tachys = хуткі + -кардыя)

мед. значнае паскарэнне сардэчных скарачэнняў (больш за 100 у мінуту), абумоўленае рознымі фізіялагічнымі і паталагічнымі ўплывамі.

тахі́метр

(ад гр. tachys = хуткі + -метр)

1) устарэлая назва тахеометра;

2) прыбор для вымярэння хуткасці цячэння вады.

тахі́ны

(н.-лац. tachinidae)

сямейства насякомых атрада двухкрылых; кормяцца нектарам, лічынкі большасці відаў — унутраныя паразіты беспазваночных, пераважна насякомых (вусеняў, матылёў, клапоў, жукоў).

тахітэлі́я

(ад гр. tachys = хуткі + telos = ажыццяўленне)

вельмі хуткі тэмп эвалюцыі, уласцівы некаторым групам арганізмаў на працягу параўнальна абмежаванага перыяду (некалькі мільёнаў гадоў); параўн. брадытэлія, гаратэлія.

тахо́граф

(ад гр. tachos = хуткасць + -граф)

прыбор, які фіксуе змену хуткасці вярчэння дэталей машын або механізмаў у выглядзе крывой лініі.

тахо́метр

(ад гр. tachos = хуткасць + -метр)

прыбор для вымярэння скорасці вярчэння.

тахта́

(перс. tachta)

шырокая канапа без спінкі.

тацытро́н

[ад лац. taci(tus) = таемны, ціхі + -трон]

разнавіднасць тыратрона.

тацэ́т

(іт. tazzetta = чашачка)

культурны від нарцыса.