Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

татэмі́зм

(ад татэм)

найбольш старажытная форма рэлігіі раннеродавага грамадства, для якой характэрна вера ў звышнатуральную сувязь, у кроўную блізкасць родавай групы з якім-н. татэмам.

таўро́

(цюрк. tujra)

кляймо на скуры ці на рагах сельскагаспадарчых жывёл як распазнавальны знак, а таксама прылада для нанясення такога кляйма.

таўтагра́ма

(ад гр. tauto = тое самае + -грама)

верш, усе словы якога пачынаюцца з адной і той жа літары.

таўтало́гія

(гр. tautologia, ад tauto = тое самае + -логія)

паўтарэнне таго ж самага іншымі словамі.

таўтаме́рыя таўтамеры́я

(ад гр. tauto = тое самае + -мерыя)

разнавіднасць ізамерыі, пры якой ізамеры могуць узаемна пераўтварацца.

таўтахрані́зм

(ад гр. tauto = тое самае + chronos = час)

уласцівасць гарманічных ваганняў зберагаць перыяд вагання незалежна ад амплітуды.

таў-сагы́з

(цюрк. tau-sagyz)

травяністая расліна сям. складанакветных, якая расце ў гарах Сярэд. Азіі і з’яўляецца каўчуканосам.

тафано́мія

(ад гр. taphos = магіла, пахаванне + -номія)

раздзел палеанталогіі, які вывучае заканамернасці працэсаў пахавання рэшткаў выкапнёвых жывёл і раслін.

тафацэно́з

(ад гр. taphos = магіла, пахаванне + -цэноз)

сукупнасць пахаваных у пэўным слаі горных парод рэшткаў раслін, жывёл і слядоў іх жыццядзейнасці (гл. таксама орыктацэноз, танатацэноз).

тафі́льдыя

(н.-лац. tofieldia, ад Tofield = прозвішча англ. батаніка)

травяністая расліна сям. лілейных з мечападобным лісцем і дробнымі жаўтавата-белымі кветкамі ў гронках, пашыраная пераважна ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы; на Беларусі трапляецца рэдка.