Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хандры́т1

(ад гр. chondros = храсток)

запаленне храстка.

хандры́т2

(ад гр. chondros = зерне)

метэарыт, які складаецца з вялікай колькасці круглых мінеральных утварэнняў.

хандрыямі́ты

(ад гр. chondrion = зярнятка + mitos = нітка)

тое, што і мітахондрыі.

хандрыясо́мы

(ад гр. chondrion = зярнятка + сома)

тое, што і мітахондрыі.

ханінгава́ць

(англ. honing)

абточваць цыліндрычныя паверхні хонам.

ха́нцшыя

(н.-лац. hantzschia)

аднаклетачная дыятамавая водарасць сям. ніцшыевых, якая пашырана пераважна ў прэсных і саланаватых вадаёмах.