Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фрызу́ра

(фр. frisure)

уст. прычоска, завітыя валасы.

фрыкадэ́лька

(ням. Fnkadelle)

клёцка з сечанага мяса або рыбы, звараная ў булёне.

фрыкасэ́

(фр. fricassée)

нарэзанае дробнымі кавалачкамі смажанае або варанае мяса ў соусе.

фрыкаты́ў

(фр. fricatif, ад лац. fricare = церці)

лінгв. шчылінны зычны гук (напр. з, с, ф, х).

фрыкаты́ўны

(фр. fricatif, ад лац. fricare = церці)

лінгв. які ўтвараецца шляхам трэння паветра ў шчыліне паміж збліжанымі моўнымі органамі (напр. ф. зычны гук).

фрыка́цыя

(ад лац. fricare = церці)

трэнне паветра пры ўтварэнні фрыкатыўных гукаў.

фрыкцыён

(ад лац. frictio = трэнне)

муфта для валоў, якая перадае вярчальны рух пры дапамозе сіл трэння паміж дыскамі, што прыціскаюцца адзін да аднаго.

фры́кцыі

(лац. frictio = трэнне)

дэфекты на фатаграфічным адлюстраванні, якія вынікаюць праз механічнае дзеянне (трэнне, ціск і інш.) на слой эмульсіі.

фрыкцы́йны

(ад лац. frictio = трэнне)

які дзейнічае пры дапамозе сіл трэння (напр. ф-ая перадача).

фры́мер фрыме́р

(фр. frimaire, ад frimas = іней)

трэці месяц (з 21—23 лістапада да 20—22 снежня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў у 1793—1805 гг.