Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флагшто́к

(ням. Flaggenstock, гал. vlagstok)

шост для пад’ёму флага.

флаг-афіцэ́р

(ад флаг + афіцэр)

афіцэр у штабе камандуючага буйным злучэннем ваенных караблёў, які выконвае абавязкі ад’ютанта і загадвае сігнальнай справай на флагманскім караблі.

флаг-капіта́н

(ад флаг + капітан)

начальнік штаба камандуючага буйным злучэннем ваенных караблёў.

флажале́т

(фр. flageolet)

1) старадаўні драўляны духавы музычны інструмент, падобны да флейты;

2) гук, які атрымліваецца на струнных музычных інструментах ад лёгкага дотыку пальцам да некаторых пунктаў струны.

флако́н

(фр. flacon)

невялікая бутэлечка, пераважна для духоў, адэкалону.

флакуля́цыя

(ад лац. flacculus = жмуток)

з’яўленне вялікіх скапленняў часцінак у працэсе каагуляцыі асадкаў.

флама́стэр

(англ. flowmaster)

карандаш, у якім пішучым элементам з’яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам.

фламе́нка

(ісп. flamenco = літар, фламандзец; цыган)

жвавы рытмічны танец іспанскіх цыганоў, а таксама музыка да гэтага танца.

фламі́нга

(парт. flamingo, ад лац flamma = полымя)

трапічная і субтрапічная вадзяная птушка з бледна-ружовым апярэннем, доўгай шыяй і высокімі нагамі.

фламі́ны

(лац. flamines = літар. падпальшчыкі агню)

жрацы храмаў розных багоў у Стараж. Рыме (напр. ф. Марса, Юпітэра).