Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

торфабрыке́т

(ад торф + брыкет)

спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, які выкарыстоўваецца як паліва.

торфавівіяні́т

(ад торф + вівіяніт)

горная парода, якая складаецца з торфу і вівіяніту, выкарыстоўваецца як мясцовае арганічнае і фасфатнае ўгнаенне.

то́ры

(англ. tory)

члены палітычнай партыі ў Англіі ў 17—19 ст., якая выражала інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вышэйшага духавенства і на аснове якой склалася партыя кансерватараў (параўн. вігі).

то́рый

(н.-лац. thorium, ад ст.сканд. Thorr = бог грому ў скандынаўскай міфалогіі)

хімічны элемент, радыеактыўны метал, які з’яўляецца сыравінай для прамысловага атрымання ядзернай энергіі.

то́рыліс

(н.-лац. torilis)

травяністая расліна сям. парасонавых з прадаўгаватым лісцем і белымі або ружова-фіялетавымі кветкамі ў парасоніку, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы; трапляецца на Беларусі; выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.