Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

док

(гал. dok, англ. dock)

1) партовае збудаванне для рамонту, а часам і пабудовы суднаў;

2) штучны партовы басейн з затворам, прызначаны для стаянкі суднаў пад пагрузкай-разгрузкай у месцах з вялікімі прыліўна-адліўнымі ваганнямі ўзроўню мора;

3) зборна-разборнае збудаванне для тэхнічнага абслугоўвання вялікіх лятальных апаратаў (пераважна дырыжабляў).

до́кер

(англ. docker)

партовы грузчык, рабочы дока, верфі ў некаторых краінах.

до́ктар

(лац. doctor)

1) вышэйшая вучоная ступень, якая прысуджаецца асобам, што абаранілі доктарскую дысертацыю;

2) урач.

до́лар

(англ. dollar, ад ням. Taler = талер)

грашовая адзінка ЗША, Канады, Мексікі, Аўстраліі, Лібарыі, Радэзіі і некаторых іншых краін, роўная 100 цэнтам.

до́ліхас

(н.-лац. Dolichos)

травяністая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі і Афрыкі; некаторыя віды культывуюцца як харчовыя і кармавыя.

до́льчэ

(іт. dolce)

муз. пяшчотна.

до́мбра

(казах. dombra)

казахскі народны струнны музычны інструмент з корпусам акруглай формы.

до́мра

(цюрк. domra)

шчыпковы музычны інструмент з чатырма струнамі, падобны на мандаліну.

дон

(ісп. don, іт. don, ад лац. dominus = пан)

1) ветлівы зварот да мужчыны ў Іспаніі і іспанамоўных краінах;

2) ганаровы тытул духавенства і дваран у Італіі.

до́нар

(англ. donar, ад лац. donare = дарыць, ахвяраваць)

1) чалавек, у якога бяруць кроў для пералівання ці які-н. орган для перасадкі хвораму (рэцыпіенту 1);

2) фіз. дэфект крышталічнай рашоткі паўправадніка (напр. дамешкавы атам), здольны аддаваць электроны ў зону праводнасці.