Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вулканіза́цыя

(фр. vulcanisation, ад лац. vulcanus = агонь, полымя)

апрацоўка каўчуку серай пры павышанай тэмпературы для атрымання гумы.

вулкані́зм

(ад лац. vulcanus = агонь, полымя)

сукупнасць працэсаў і з’яў, звязаных з утварэннем і дзейнасцю вулканаў.

вулкані́т

(ад лац. vulcanus = агонь, полымя)

будаўнічы матэрыял, які ўяўляе сабой сумесь дыятаміту або вулканічнага попелу, гашанай вапны і азбесту.

вулкано́лаг

(ад вулкан + -лаг)

спецыяліст у галіне вулканалогіі.

вулканфі́бра

[ад вулкан(ізацыя) + фібра]

скурападобны матэрыял, які атрымліваюць шляхам вулканізацыі паперы і іншых валакністых матэрыялаў.

ву́льва

(лац. vulva)

1) уваход у палавую камеру ў некаторых жывёл, куды пры капуляцыі ўводзіцца мужчынскі палавы орган;

2) вонкавыя палавыя органы жанчыны.

вульвавагіні́т

(ад вульва + вагіна)

запаленчае захворванне вульвы 2 і похвы.

вульві́т

(ад вульва)

запаленне вульвы 2.

вульга́рны

(лац. vulgaris = просты, звычайны)

1) грубы, непрыстойны (напр. в. выраз, в-ыя манеры);

2) спрошчаны да скажэння (напр. в. матэрыялізм).

вульгарыза́цыя

(ад лац. vulgaris = просты, звычайны)

грубае спрашчэнне якога-н. пытання, поглядаў, вучэння, падача яго ў скажоным выглядзе.