Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

блок-супаліме́ры

(ад блок + супалімеры)

супалімеры, у макрамалекулах якіх працяглыя ўчасткі са звёнаў аднаго тыпу (блокі) чаргуюцца з блокамі са звёнаў другога тыпу.

блок-схе́ма

(ад блок + схема)

схема прылады, апарата, машыны, дзе асобныя састаўныя вузлы (блокі) маюць выгляд прамавугольнікаў, а сувязь паміж імі паказана лініямі са стрэлкамі.