Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бабуві́сты

[фр babouvistes, ад G. Babeuf = прозвішча фр. камуніста-утапіста (1760—1797)]

прыхільнікі бабувізму.

бабуі́н

(фр. babouin)

малпа роду павіянаў, якая водзіцца ў Афрыцы.

баво́ўна

(польск. bawełna, ад ням. Baumwolle)

1) кустовая або травяністая расліна сям. мальвавых з насеннем, пакрытым валакном, пашыраная ў тропіках і субтропіках;

2) ватападобнае валакно гэтай расліны, з якога вырабляецца пража.

бага́ж

(фр. bagage)

1) рэчы, упакаваныя для перавозкі поездам, самалётам, параходам, а таксама спосаб адпраўкі рэчаў асобна ад пасажыра;

2) перан. запас ведаў, звестак.

багара́

(ад перс. bechar = вясна)

непаліўныя землі ў зонах арашальнага земляробства, а таксама пасевы на такіх землях.

багасо́з

(ад ісп. bagazo = адходы цукровага трыснягу)

прафесіянальнае захворванне лёгкіх у работнікаў, занятых апрацоўкай цукровага трыснягу.

багаты́р

(ст.-цюрк. bahatur)

1) казачны асілак, волат;

2) перан. вялікай сілы і адвагі чалавек, воін.

багатэ́ль

(фр. bagatelle = літар. забаўка)

невялікая музычная п’еса, пераважна для фартэпіяна.

багау́ды

(лац. Bagaudae, ад кельц. baga = барацьба)

удзельнікі паўстання супраць рымскага панавання ў Галіі і Паўн. Іспаніі ў 3—5 ст.

багдыха́н

(манг. bogdochan = святы хан)

гіст. тытул кітайскага імператара.