Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сарда́р

(перс. sardar, ад sar = галава + dar = які валодае)

1) правадыр племені, уплывовы саноўнік у Іране і Афганістане;

2) галоўнакамандуючы войскамі ў султанскай Турцыі.

сарда́рыя

(н.-лац. sordaria)

сумчаты грыб сям. сардарыевых, які развіваецца ў глебе, на экскрэментах жывёл, адмерлых рэштках раслін.

сардзі́на

(іт. sardina)

невялікая марская прамысловая рыба сям. селядцовых са сціснутым целам і баразёнкамі на жабернай крышцы.

сардзіне́ла

(н.-лац. sardinella)

невялікая марская рыба, падобная да сардзіны, але з гладкай жабернай крышкай.

са́ржа

(фр. serge)

баваўняная або шаўковая тканіна з дробным нахільным перапляценнем нітак.

саркагі́на

(н.-лац. sarcogyne)

накіпны сумчаты лішайнік сям. акараспоравых, які расце на вапняках і даламітах, радзей на іншых пародах.

саркадо́н

(н.-лац. sarcodon)

шапкавы базідыяльны грыб сям. яжоўнікавых, які расце на глебе ў хвойных, часам у мяшаных лясах; ядомы ў маладым узросце.

сарка́зм

(гр. sarkasmos, ад sarkazo = літар. рву мяса)

злосная, вострая, з’едлівая насмешка.

саркале́ма

(ад гр. sarks, -rkos = мяса + lemma = скурка)

біял. тонкая абалонка, якая пакрывае гладкія, папярочна-паласатыя і сардэчныя мышачныя валокны, садзейнічае іх скарачэнню, а таксама выконвае ахоўную функцыю.

саркапла́зма

(ад гр. sarks, -rkos = мяса + плазма)

цытаплазма мышачных валокнаў і клетак.