Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сапрафі́ты

(ад сапра- + -фіты)

расліны, якія кормяцца арганічнымі рэчывамі адмерлых арганізмаў (напр. некаторыя віды водарасцяў).

сапро́бы

(ад гр. sapros = гнілы + bios = жыццё)

тое, што і сапрабіёнты.

сапро́л

(ад сапра- + -ол)

сумесь крэзолу з мінеральнымі мазямі, якая выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі.

сапфі́р

(гр. sappheiros)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў, каштоўны камень сіняга або блакітнага колеру; разнавіднасць карунду.

сараба́нда

(ісп. zarabanda)

1) старадаўні іспанскі народны танец трохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца;

2) музычны твор у рытме гэтага танца.

саранча́

(цюрк. sarynca, ад sary = жоўты)

1) насякомае атрада прамакрылых, падобнае на коніка, якое пралятае вялікімі чародамі і нішчыць расліннасць;

2) перан. вялікая маса каго-н., чаго-н.

сарара́т

(ад лац. soror = сястра)

шлюбны звычай у некаторых народаў у перыяд першабытна-абшчыннага ладу, у адпаведнасці з якім мужчына жаніўся з дзвюма або некалькімі роднымі або дваюраднымі сёстрамі; пазней ператварыўся ў звычай браць замуж сястру памёршай жонкі.

са́рас

(гр. saros = мятла)

астр. перыяд паўтаральнасці ў тым жа парадку сонечных і месячных зацьменняў, роўны прыблізна 18 гадам 1013 або 1113 суткам.

сараспо́рый

(н.-лац. sorosporium)

базідыяльны грыб сям. устылягавых, які развіваецца на раслінах сям. злакавых, гваздзіковых, залознікавых.

сара́струм

(н.-лац. sorastrum)

каланіяльная зялёная водарасць сям. гідрадыкцыевых, якая пашырана ў планктоне прэсных вадаёмаў.