Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сапра-

(гр. sapros = гнілы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «які адносіцца да гніення і распаду жывёльных і раслінных рэшткаў».

сапрабіёнты

(ад сапра- + біёнты)

арганізмы, якія жывуць у вадаёмах, моцна забруджаных арганічнымі рэчывамі.

сапраге́навы

(ад сапра- + гр. genos = род)

які параджае гніенне (напр. с-ыя бактэрыі).

сапралегінёз

(ад сапралегнія)

хвароба рыб, якая выклікаецца грыбамі ахлія і сапралегнія.

сапрале́гнія

(н.-лац. saprolegnia, ад гр. sapros = гнілы + legnon = край)

ніжэйшы грыб сям. сапралегніевых, які развіваецца ў вадаёмах на адмерлых насякомых і рэштках водных раслін.

сапра́на

(іт. soprano)

1) высокі жаночы голас, а таксама спявачка, якая мае такі голас;

2) самая высокая партыя ў хоры.

сапрапелі́ты

(ад сапрапель + -літ)

выкапнёвыя гаручыя рэчывы, якія ўтварыліся з сапрапелю.

сапрапе́ль

(ад сапра- + гр. pelos = гразь, глей)

глей, які ўтвараецца на дне стаячых вадаёмаў з перагнілых рэштак рэшткаў раслін; выкарыстоўваецца як угнаенне, для гразелячэння і інш.

сапратро́фы

(ад сапра- + -трофы)

бактэрыі, грыбы, актынаміцэты і расліны, якія жывяцца арганічнымі рэчывамі адмерлых раслін і жывёл або выдзяленнямі жывёл.

сапрафа́гі

(ад сапра- + фагі)

жывёлы, якія кормяцца арганічнымі рэчывамі, што гніюць (напр. жук-гнаявік).