Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сарафа́н

(рус. сарафан, ад перс. sräpā = урачыстае адзенне)

рускі народны жаночы ўбор у выглядзе свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў з засцежкай пасярэдзіне.

сарацы́ны

(лац. saraceni, ад ар. šarkījīn = усходні)

назва арабскага насельніцтва Зах. і Паўн. Аравіі ў творах антычных аўтараў; у сярэдневяковай Еўропе назва пашырылася на ўсіх арабаў і наогул мусульман.

сарацэ́нія

(н.-лац. sarracenia)

травяністая насякомаедная расліна з лоўчымі лістамі, забяспечанымі нектараноснымі залозкамі, і яркімі кветкамі, пашыраная ў Паўн. Амерыцы.

сарбе́нты

(лац. sorbens, -ntis = які паглынае)

цвёрдыя целы і вадкасці, якія паглынаюць якія-н. рэчывы з навакольнага асяроддзя.

сарбі́т1

[ад англ. H. Sorby = прозвішча англ. прыродазнаўцы (1826—1908)]

структурная складовая сталі, сумесь цэментыту і ферыту, што ў адрозненне ад перліту мае больш тонкую будову.

сарбі́т2

(ад лац. sorbere = паглынаць)

арганічнае злучэнне, шасціатамны спірт аліфатычнага рада; рэчыва, якое атрымліваецца з глюкозы і ўжываецца замест цукру ў харчаванні хворых на дыябет.

сарга́н

(гр. sarganion)

прамысловая рыба сям. сарганавых, пашыраная ў Атлантычным акіяне, Міжземным, Чорным, Азоўскім і Барэнцавым морах.

сарга́сы

(н.-лац. sargassum)

марскія бурыя водарасці класа цыкласпоравых, якія пашыраны ў цёплых частках Ціхага і Атлантычнага акіянаў.

сардані́кс

(гр. sardonyks)

мінерал, каштоўны камень з малочна-белымі і бура-чырвонымі палоскамі; разнавіднасць агату.

сардані́чны

[лац. sardonicus (risus) = іранічны смех]

зласліва-насмешлівы, з’едлівы (пра смех).