Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шма́лец

(ням. Schmalz)

гусіны тлушч.

шмарава́ць

(польск. smarować, ад ням. schmieren)

націраць, намазваць каго-н. або што-н.; церці, ачышчаючы што-н.

шмуцро́ль

(ням. Schmutzrolle, ад Schmutz = бруд + Rolle = рулон)

рулон паперы ў ратацыйнай друкарскай машыне, што засцерагае ад забруджвання яе чысты бок у час друкавання на зваротным баку.

шмуцты́тул

(ням. Schmutztitel, ад Schmutz = бруд + Titel = загаловак)

1) палігр. папяровы аркуш у пачатку кнігі (перад тытулам 3) або перад яе часткамі ці раздзеламі, на якім звычайна змяшчаюць кароткі загаловак кнігі, эпіграф, прысвячэнне і інш.;

2) дадатковы тытул у старадруках, які змяшчаўся перад тытульным лістом і засцерагаў яго ад забруджвання.

шнапс

(ням. Schnaps)

разм. гарэлка.

шні́цэль

(ням. Schnitzel)

тонкая адбіўная ці рубленая катлета.

шно́ркель

(ням. Schnorkel)

устройства ў выглядзе трубы з двума каналамі (для забору свежага паветра і выкіду адпрацаваных газаў), якое забяспечвае работу дызеляў падводнай лодкі, калі яна ідзе на невялікай глыбіні і верхняя частка ўстройства выходзіць на паверхню мора.

шнур

(польск. sznur, ад ням. Schnur)

1) тонкая вяровачка, звітая з некалькіх кручаных нітак;

2) вяроўка, намазаная мелам або вугалем, якая служыць цеслярам для адбівання прамой лініі на бярвеннях бярвенні;

3) электрычны провад, які складаецца з некалькіх ізаляваных жыл;

4) вузкая палоска зямлі;

5) перан. чарада птушак.

шнэк

(ням. Schnecke = смоўж)

транспарцёр, прызначаны для бесперапыннага перамяшчэння насыпных, цестападобных і іншых грузаў, рабочым органам якога з’яўляецца вінт, вінтавы канвеер.

шнэ́ка

(нарв. snekke)

невялікае вёслава-паруснае судна на Белым моры і каля Мурманскага ўзбярэжжа.