Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэфалапо́ды

(н.-лац. cephalopoda, ад гр. kephale = галава + pus, podos = нага)

клас марскіх драпежных малюскаў; уключае падкласы чатырохжаберных (наўтылус) і двухжаберных (актаподы і дэкаподы); арганізмы з целам, прыкметна раздзеленым на тулава і буйную галаву, на якой у большасці размешчана восем шчупальцаў; галаваногія.

цэфаліза́цыя

(ад гр. kephale = галава)

працэс адасаблення галавы і ўключэння аднаго або больш сегментаў тулава ў галаўны аддзел у жывёл у працэсе іх гістарычнага развіцця.

-цэфалія

(гр. kiphale = галава)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «галава».

цэфало́зія

(н.-лац. cephalozia)

пячоначны мох сям. цэфалозіевых, які расце на вільготнай пясчанай і гліністай глебах, на гнілой драўніне.

цэфало́метр

(ад гр. kephale = галава + -метр)

прылада для вымярэння лінейных памераў чэрапа; выкарыстоўваецца ў антрапалогіі.

цэфаля́рыя

(н.-лац. cephalaria)

травяністая расліна сям. варсянкавых з перыста-рассечаным лісцем і белымі, жоўтымі або блакітнымі кветкамі ў галоўчатых суквеццях, пашыраная ў Паўд. Еўропе, Сярэд. Азіі і Амерыцы, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; галаўчатка.

цэфеі́ды

(н.-лац. cepheides, ад гр. Kepheus = назва сузор’я Цэфея)

зоркі, бляск якіх перыядычна змяняецца, што звязана з ваганнямі памераў зоркі і тэмпературы яе паверхні.

цэх

(польск. cech, ад ням. Zeche)

1) гарадская арганізацыя рамеснікаў адной прафесіі ў сярэдневяковай Еўропе, у т.л. і на Беларусі;

2) аддзяленне фабрыкі ці завода, у якім выпрацоўваецца пэўная прадукцыя або заканчваецца які-н. цыкл вытворчасці.

цэхі́н

(іт. zechino, ад zecca = манетны двор)

старадаўняя венецыянская залатая манета, якая абарачалася і ў іншых краінах Еўропы.

цэхштэ́йн

(ням. Zechstein)

верхняе падраздзяленне пермскай сістэмы, якое характарызуецца марскімі адкладамі вапняку, даламітаў.