Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэфі́с

(рус. дефис < ням. Divis, ад лац. divisio = раздзел)

кароткая злучальная рыска паміж двума словамі або знак пераносу слова ці яго скарачэння (напр. бела-ружовы, сон-ца, б-ка).

дэфіцы́т

(лац. deficit = нестае)

1) недахоп чаго-н., нястача (напр. д. тавараў);

2) недахоп, страта як вынік перавышэння расходаў над даходамі (бюджэтны д.);

3) што-н., чаго няма ў дастатковай колькасці (напр. чарга за дэфіцытам).

дэфлагра́цыя

(лац. deflagratio)

павольнае згаранне выбуховага рэчыва ў зараднай камеры або пры няправільным вядзенні падрыўных работ.

дэфлара́нты

(ад дэ- + флора)

хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюць для знішчэння кветак раслін з мэтаю папярэджання іх плоданашэння.

дэфлара́цыя

(п.-лац. defloratio = зрыванне кветак)

пазбаўленне нявіннасці, парушэнне цэласнасці дзявоцкай плявы.

дэфлегма́тар

(ад дэ- + флегма)

апарат для дэфлегмацыі.

дэфлегма́цыя

(ад дэ- + флегма)

частковая кандэнсацыя сумесей пары і газаў з утварэннем флегмы, што дае магчымасць узбагачаць іх нізкакіпячымі кампанентамі.

дэфле́ктар

(лац. deflectare = адхіляць, адводзіць)

1) прыстасаванне для змянення напрамку патоку газу, вадкасці, гукавых хваль і г. д.;

2) выцяжное ўстройства на вентыляцыйнай шахце або коміне, якое працуе пад уздзеяннем ветру.

дэфля́тар

(лац. deflator)

індэкс цэн, які выкарыстоўваецца пры пераразліку цэнавых паказчыкаў у цэнах пэўнага года, каб улічыць уплыў інфляцыі.

дэфля́цыя

(лац. deflatio = здзіманне)

1) змяншэнне колькасці папяровых грошай, выпушчаных у перыяд інфляцыі, каб павысіць іх пакупную здольнасць;

2) выдзіманне і шліфаванне горных парод мінеральнымі часцінкамі з дапамогай ветру.