Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэфібра́цыя

(ад фр. défibrer = вылучаць валакно)

працэс раздрабнення драўніны ў валакністую масу ў цэлюлозна-папяровай вытворчасці.

дэфібрыля́тар

(ад дэ- + лац. fibrilla = валаконца)

апарат, прызначаны для спынення фібрыляцыі сардэчнай мышцы ўздзеяннем на яе кароткачасовым электрычным токам.

дэфібрыля́цыя

(ад дэ- + лац. fibrilla = валаконца)

пабуджэнне сэрца да нармальнай дзейнасці пры дапамозе дэфібрылятара.

дэфібры́раваць

(фр. défibrer = вылучаць валакно)

ператвараць драўніну ў валакністую масу.

дэфібрэ́р

(фр. défibreur)

машына для дэфібрацыі.

дэфіле́

(фр. défile)

цясніна або вузкі, цесны праход (горнае д).

дэфілі́раваць

(фр. défiler = праходзіць чарадой)

1) урачыста праходзіць (на парадах, дэманстрацыях);

2) хадзіць туды-сюды, прагульвацца.

дэфініты́ў

(лац. definitivus = вызначальны)

форма бухгалтарскага ўліку, заснаванага на картатэцы.

дэфініты́ўны

(лац. definitivus = вызначальны)

канчатковы;

д-ыя органы — пастаянныя органы дарослай жывёліны ў адрозненне ад часовых лічынкавых і зародкавых органаў;

д. гаспадар — жывёла, у якой паразіт дасягае палавой спеласці і размнажаецца.

дэфіні́цыя

(лац. definitio)

кароткае азначэнне асноўнага зместу якога-н. паняцця, якое ўлічвае ўсе істотныя прыметы прадмета, з’явы.