Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэфектаскапі́я

(ад дэфект + -скапія)

сукупнасць метадаў выяўлення ўнутраных дэфектаў матэрыялаў і вырабаў.

дэфектаско́п

(ад дэфект + -скоп)

прыбор для выяўлення ўнутраных дэфектаў матэрыялаў і вырабаў.

дэфекто́лаг

(ад дэфект + -лаг)

спецыяліст у галіне дэфекталогіі.

дэфекты́ўны

(лац. defectivus)

з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі; ненармальны (напр. д-ае дзіця).

дэфензі́ва1

(фр. défensive)

уст. абаронная тактыка ў вайне.

дэфензі́ва2

(польск. defensywa, ад фр. défensive)

ахоўная паліцыя ў Польшчы (1918—1939), якая вяла барацьбу з рэвалюцыйным рухам.

дэферыза́цыя

(ад дэ- + лац. ferrum = жалеза)

ачышчэнне вады ад солей жалеза, каб зрабіць яе прыгоднай для піцця і вытворчых мэт.

дэферэ́нт

(лац. déferens, -ntis = які нясе)

дапаможная акружнасць, якая прымянялася ў геацэнтрычнай сістэме свету Пталамея для тлумачэння руху планет.

дэфеты́зм

(фр. défaitisme)

нявер’е ў поспех якой-н. справы.

дэфібра́тар

(ад дэфібрацыя)

тое, што і дэфібрэр.