Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэфалія́нты

(ад дэ- + лац. folium = ліст)

хімічныя рэчывы, якія выклікаюць ападанне лісця з раслін.

дэфалія́цыя

(ад дэ- + лац. folium = ліст)

апрацоўка раслін дэфаліянтамі, каб палегчыць механізаваную ўборку ўраджаю (напр. бавоўніку); абязлісценне.

дэфармава́ць

(лац. deformare)

змяняць форму якога-н. цела, уздзейнічаючы на яго (напр. д. метал).

дэфарма́цыя

(лац. deformatio)

змяненне формы і памераў цела пад уздзеяннем знешніх сіл (напр. д. пазваночніка).

дэфасфара́цыя

(ад дэ- + фосфар)

выдаленне фосфару з расплаўленага металу (чыгуну, сталі) акісленнем.

дэфека́т

(лац. defaecatus = выдалены)

адходы цукровай вытворчасці, што змяшчаюць вапну.

дэфека́тар

(ад лац. defaecare = ачышчаць)

апарат для дэфекацыі 3.

дэфека́цыя

(лац. defaecatio)

1) ачышчэнне ад бруду;

2) вывядзенне з арганізма праз анальную адтуліну калавых мас;

3) ачышчэнне бураковага соку ад прымесей пры вырабе цукру.

дэфе́кт

(лац. defectus)

загана, недахоп;

д. масы — памяншэнне масы пры злучэнні свабодных элементарных часціц (пратонаў, нейтронаў і інш.) у адзіную сістэму, напр. атамнае ядро.

дэфектало́гія

(ад дэфект + -логія)

навука, якая вывучае заканамернасці і асаблівасці развіцця дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі недахопамі і пытанні іх навучання і выхавання.