Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

буцэфа́л1

(гр. Bukephalos = клічка дзікага каня, утаймаванага Аляксандрам Македонскім)

перан. наравісты конь.

буцэфа́л2

(н.-лац. bucephalus)

гельмінт падкласа гастэрастаматаў; паразітуе ў кішэчніку судака, шчупака і іншых прэснаводных драпежных рыб.

буч

(літ. bùčias)

рыбалоўная снасць, сплеценая з лазовых дубцоў або з драніцы ў выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам; верша, нерат.

буча́рда

(фр. boucharde)

металічны малаток з пірамідальнымі зубцамі, якім карыстаюцца каменябойцы і скульптары.

бу́шаль

(англ. bushel)

мера ёмістасці вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (каля 36 л).

бушла́т

(рус. бушлат, ад ням. Buscherum = рыбацкая блуза)

1) суконная матроская куртка;

2) салдацкая куртка на ваце.

бушпры́т

(англ. bowsprit, гал. bpegspriet)

гарызантальны або нахільны брус, які выступае перад фарштэўнем судна і служыць для вынясення ўперад насавых парусоў.

буэ́лія

(н.-лац. buellia)

накіпны сумчаты лішайнік сям. фісцыевых, які расце на кары дрэў, апрацаванай драўніне, раслінных рэштках, глебе.

бэж

(польск. beż, ад фр. beige)

светла-карычневы з жаўтаватым адценнем колер.

бэ́жавы

(ад бэж)

светла-карычневы з жаўтаватым адценнем.