Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэсо́рбцыя

(да дэ- + сорбцыя)

хім. выдаленне паглынутых рэчываў з паверхні адсарбентаў.

дэ́спат

(с.-лац. despotus, ад гр. despotes)

1) жорсткі самадзяржаўны правіцель з неабмежаванай уладай у старажытных рабаўладальніцкіх дзяржавах Усходу, у балканскіх краінах перыяду сярэдневякоўя;

2) перан. жорсткі чалавек, тыран.

дэспаты́зм

(ад дэспат)

1) тое, што дэспатыя 1;

2) перан. самавольства ў адносінах да акружаючых; самадурства, тыранства.

дэспаты́я

(с.-лац. despotia, ад гр. despoteia)

1) форма самадзяржаўнай улады, неабмежаваная манархія на чале з дэспатам 1;

2) дзяржава, у якой устаноўлена такая ўлада;

3) тое, што і дэспатызм 2.

дэспера́цыя

(лац. desperatio)

адчай, роспач.

дэстабілва́цыя

(ад дэ- + стабілізацыя)

парушэнне прывычнага спосабу жыцця, раўнамернасці і пастаянства якіх-н. працэсаў, велічынь, уласцівасцей і г. д.; дзеянне, накіраванае супраць парадку.

дэстру́ктары

(лац. destructor = разбуральнік)

тое, што і рэдуцэнты.

дэстру́кцыя

(лац. destructio)

1) парушэнне або разбурэнне нармальнай структуры чаго-н. (напр. д. палімераў, д. ландшафтаў);

2) філас. высвятленне асноў філасофскіх палажэнняў (адно з цэнтральных паняццяў фундаментальнай анталогіі М. Хайдэгера).

дэсубліма́цыя

(ад дэ- + сублімацыя)

пераход газападобнага рэчыва непасрэдна ў цвёрды стан, абмінаючы вадкі (напр. ператварэнне вадзяной пары ў атмасферы непасрэдна ў лёд, снег).

дэсульфіта́цыя

(ад дэ- + сульфітацыя)

ачышчэнне кансерваванай плодаагародніннай сыравіны ад сярністай кіслаты, што выкарыстоўвалася пры сульфітацыі.