Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэсмаге́н

(ад гр. desmos = звязка + -ген)

тое, што і пракамбій.

дэсмаго́ніум

(н.-лац. desmogonium)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. эўноцыевых, якая пашырана пераважна ў тропіках.

дэсмала́зы

(ад гр. desmos = звязка)

ферменты, якія расшчапляюць арганічныя злучэнні шляхам разрыву сувязей паміж атамамі вугляроду.

дэсмало́гія

(ад гр. desmos = звязка + -логія)

раздзел анатоміі, які вывучае суставы і звязкі шкілета.

дэсмасо́мы

(ад гр. desmos = звязка + сома)

паверхневыя структуры, якія садзейнічаюць злучэнню клетак у жывёл.

дэсматра́ктум

(н.-лац. desmatractum)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. трэўбарыевых, якая трапляецца ў сажалках і рэках.

дэсматрапі́я

(ад гр. desmos = звязка + -трапія)

тое, што і таўтамерыя.

дэсмі́дыум

(н.-лац. desmidium)

ніткаватая зялёная водарасць сям. касмарыевых, якая пашырана пераважна ў сфагнавых і дыстрофных вадаёмах.

дэсмо́ліз

(ад гр. desmos = звязка + -ліз)

сукупнасць працэсаў расшчаплення арганічных злучэнняў у тканках пад уплывам дэсмалазаў.

дэсмургі́я

(ад гр. desmos = звязка + ergon = справа)

раздзел хірургіі, які вывучае метады накладання павязак.