Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бура́т

(іт. buratto = сіта)

машына з сітам для прасейвання сыпкіх матэрыялаў (рэчываў); выкарыстоўваецца ў мукамольнай, хлебапякарнай, керамічнай прамысловасці.

бурбо́н

(фр. Bourbon = прадстаўнік каралеўскай дынастыі Бурбонаў)

грубы, недасведчаны, уладны чалавек.

бург

(ням. Burg)

умацаваны замак у Зах. Еўропе перыяду сярэдневякоўя.

бургамі́стр

(с.-в.-ням. bürgemeister)

1) выбарная асоба, якая ўзначальвала мясцовае самакіраванне ў сярэдневяковых гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае права, у т.л. і ў гарадах Вялікага княства Літоўскага;

2) кіраўнік гарадской управы ў некаторых краінах Зах. Еўропы (Германіі, Бельгіі і інш.).

бурггра́ф

(ням. Burggraf)

кіраўнік горада ў сярэдневяковай Германіі.

бурда́

(тат. burda = мутны напітак)

дрэнна прыгатаванае, нясмачнае пітво або рэдкая (вадкая) ежа; баланда.

бурдзю́к

(цюрк. burduk)

скураны мяшок для захоўвання вады, віна, кумысу ў некаторых народаў Усходу, Каўказа, Сярэд. Азіі і Сібіры.

бурдо́н

(фр. bourdon = літар. густы бас)

1) бесперапынны, нязменны па вышыні гук адкрытых струн шчыпковых і смычковых музычных інструментаў;

2) размешчаныя па-за грыфам адкрытыя струны шчыпковых і смычковых музычных інструментаў;

3) басовы рэгістр аргана.

буржуа́

(фр. bourgeois)

прадстаўнік класа буржуазіі.

буржуазі́я

(фр. bourgeoisie, ад лац. burgus = умацаваны горад)

1) саслоўе гараджан у феадальным грамадстве;

2) пануючы клас капіталістычнага грамадства, які валодае сродкамі вытворчасці.