Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дэпане́нт

(лац. deponens, -ntis = які адкладвае)

1) тое, што і дэпазітар 1;

2) асоба, якой належыць грашовая сума, не выплачаная прадпрыемствам або ўстановай ва ўстаноўлены тэрмін.

дэпане́раваць

(лац. deponere)

1) уносіць на дэпазіт;

2) перадаваць на захаванне (напр. д. ратыфікацыйныя граматы).

дэпапуля́цыя

(ад дэ- + папуляцыя)

памяншэнне колькасці папуляцыі віду жывых арганізмаў пад уплывам прыродных або антрапагенных фактараў.

дэпартава́ць

(лац. deportare = вывозіць, высылаць)

выдаляць з краіны.

дэпарта́мент

(фр. département)

1) асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі;

2) аддзел вышэйшай адміністрацыйнай або судовай установы ў Расійскай імперыі і шэрагу іншых краін;

3) назва ведамства, міністэрства ў некаторых дзяржавах;

дзяржаўны д. — міністэрства замежных спраў ЗША.

дэпарта́цыя

(лац. deportatio = вываз)

прымусовае выдварэнне непажаданай асобы за межы дзяржавы.

дэпатрыятыза́цыя

(ад дэ- + гр. patria = радзіма)

1) адмаўленне ад любові да радзімы, страта прывязанасці да яе;

2) ідэйны рух, накіраваны супраць патрыятычнага выхавання.

дэперсаналіза́цыя

(ад дэ- + персона)

захворванне псіхікі, якое характарызуецца пачуццём адчужэння ўласных думак, эмоцый, дзеянняў.

дэпе́ша

(фр. dépêche)

1) спешнае данясенне (дыпламатычнае, ваеннае і інш.);

2) уст. тое, што і тэлеграма.

дэпігмента́цыя

(ад дэ- + пігментацыя)

страта скурай нармальнай афарбоўкі, абумоўленая знікненнем пігменту.