Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кры́тыка

[фр. critique, ад гр. kritike (techne) = майстэрства разбіраць]

1) разбор, абмеркаванне каго-н., чаго-н. з мэтай ускрыць недахопы, даць ацэнку;

2) літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца ацэнка твораў літаратуры, навукі, мастацтва (напр. тэатральная к.).

крытыцы́зм

(ад гр. kritikos = які асуджае)

крытычныя адносіны да чаго-н.

крыты́чны

(ад гр. kritikos = які асуджае)

1) звязаны з крытыкай;

2) здольны з ацэнкай, крытычна адносіцца да чаго-н. (напр. к. розум);

3) пераломны (напр. к. узрост);

4) надта цяжкі, небяспечны (напр. к-ае становішча).

крытэ́рый

(фр. critérium < лац. criterium, ад гр. kriterion = сродак для меркавання)

мерка, з якой падыходзяць да ацэнкі чаго-н.;

к. ісціны — мерка для вызначэння правільнасці, дакладнасці нашых ведаў, іх адпаведнасці аб’ектыўнай рэальнасці.

крыштадзі́н

[ад крышта(лічны) + (гетэра)дзін]

крышталічны генератар і ўзмацняльнік, у аснове якіх ляжыць з’ява генерыравання незгасальных ваганняў дэтэктарам, які жывіцца ад невялікай батарэі; дэтэктарны радыёпрыёмнік.

крышталегідра́ты

(ад крышталь + гідраты)

крышталічныя рэчывы, якія маюць у сваім складзе малекулы вады, напр. гідрат хлорыстага кальцыю.

крыштале́граф

(ад крышталь + -граф)

спецыяліст у галіне крышталяграфіі.

крышталёід

(ад крышталь + -оід)

прадукт перапрацоўкі матэрыі ў расліннай клетцы.

крышталізава́ць

(гр. krystallizo = прасвечваюся, як крышталь)

падвяргаць крышталізацыі.

крышталіза́тар

(ад крышталізаваць)

1) апарат для вылучэння крышталічных рэчываў выпарэннем ці ахаладжэннем насычаных раствораў;

2) цеплаабменны апарат для адводу цяпла крышталізацыі ад металу, які цвярдзее.