Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыптаге́нны

(ад крыпта- + -генны);

к-ая фауна — выкапнёвыя арганізмы (прадстаўнікі фауны) пэўнай тоўшчы зямной кары, продкі якіх невядомыя з ніжэйшых слаёў.

крыптагле́на

(н.-лац. cryptoglena)

аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая трапляецца ў прэсных водах розных вадаёмаў.

крыптагра́ма

(ад крыпта- + -грама)

надпіс, выкананы адным са спосабаў крыптаграфіі.

крыптагра́фія

(ад крыпта- + -графія)

спосаб пісьма, зразумелы толькі для дасведчаных або разлічаны на адгадванне; тайнапіс.

крыптадэпрэ́сія

(ад крыпта- + дэпрэсія2)

затопленая вадой упадзіна на зямной паверхні, дно якой ніжэй, а водная паверхня вышэй узроўню мора (напр. возера Байкал).

крыптазо́й

(ад крыпта- + -зой)

інтэрвал часу, на працягу якога сфарміраваліся тоўшчы горных парод дакембрыя, пазбаўленыя відавочных рэштак шкілетнай фауны.

крыптакако́з

(ад крыпта- + гр. kokkos = зярнятка)

рэдкая хвароба жывёл і чалавека, выкліканая дрожджавымі грыбамі, пры якой паражаюцца лёгкія, цэнтральная нервовая сістэма, скура і падскурная клятчатка.

крыптакары́на

(н.-лац. cryptocoryne)

водная травяністая расліна сям. ароідных з пурпурова-чырвоным лісцем, пашыраная ў тропіках Паўд.-Усх. Азіі, Малайскага архіпелага; многія віды дэкаратыўныя, культывуюцца ў акварыумах, аранжарэях.

крыптако́кі

(н.-лац. cryptococcus)

сумчатыя грыбы (дрожджы), якія развіваюцца ў глебе, страўнікава-кішачным тракце і на паверхні цела жывёл і чалавека.

крыптаме́рыя

(ад крыпта- + -мерыя)

паўднёвае вечназялёнае хваёвае дрэва сям. таксодыевых, якое дасягае вельмі вялікіх памераў; пашырана ў Японіі і Кітаі, у іншых краінах вырошчваецца як дэкаратыўнае.