Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыптамі́цэс

(н.-лац. cryptomyces)

сумчаты грыб сям. эўфацыдыевых, які развіваецца на лісці і галінках дрэвавых і травяністых раслін.

крыптамнезі́я

(ад крыпта- + гр. mnesis = успаміны)

парушэнне памяці (разнавіднасць парамнезіі), пры якім знікае розніца паміж сапраўднымі падзеямі і падзеямі, убачанымі ў сне або пачутымі ці прачытанымі.

крыптамо́нас

(н.-лац. cryptomonas)

аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. крыптаманадавых, якая пашырана пераважна ў штучных вадаёмах-адстойніках, рыбагадоўчых сажалках, радзей у вадасховішчах і азёрах.

крыптані́м

(ад крыпта- + гр. onyma = імя)

літара або літары, якія часам ставяць аўтары пад сваімі творамі замест подпісаў.

крыптархі́зм

(ад крыпта- + гр. orchis = яечка)

анамалія эмбрыянальнага развіцця, пры якой да моманту нараджэння чалавека або жывёліны адно або два яечкі не трапляюць у машонку.

крыптафі́ты

(ад крыпта- + -фіты)

травяністыя расліны, у якіх пупышкі аднаўлення знаходзяцца ў глебе (геафіты) або пад вадой (гідрафіты).

крыптафо́нія

(ад крыпта- + -фонія)

тэлефонныя перагаворы з выкарыстаннем шыфру.

крыпто́н

(ад гр. kryptos = схаваны)

хімічны элемент, адзін з інертных газаў выкарыстоўваецца для запаўнення электрычных лямпаў, рэкламных трубак і інш.

кры́птыі

(гр. krypteia)

карныя экспедыцыі супраць ілотаў у Спарце, якія перыядычна праводзіла дзяржава сіламі спартанскай моладзі.

кры́тык

(гр. kritikos = які асуджае)

1) асоба, якая аналізуе, ацэньвае што-н. дзейнасць, паводзіны і інш.;

2) асоба, якая прафесійна займаецца крытыкай твораў літаратуры, мастацтва і навукі або канцэртаў, мастацкіх выставак.