Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыя-

(гр. kryos = холад, мароз, лёд)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з лёдам, нізкімі тэмпературамі.

крыябіёнты

(ад крыя- + біёнты)

арганізмы, якія жывуць на лёдзе або ў снезе (напр. снежная хламідаманада).

крыябіяло́гія

(ад крыя- + біялогія)

раздзел біялогіі, які вывучае ўздзеянне на жывыя арганізмы нізкіх і звышнізкіх тэмператур.

крыягене́з

(ад крыя- + -генез)

сукупнасць фізічных, хімічных, біяхімічных і іншых працэсаў, якія адбываюцца ў межах крыясферы і суправаджаюцца ўтварэннем лёду.

крыяге́нны

(ад крыя- + -генны)

звязаны з атрыманнем вельмі нізкіх тэмператур.

крыягідра́т

(ад крыя- + гідрат)

сумесь крышталёў лёду і крышталёў солей, якая растапляецца з утварэннем раствору таго самага складу, што і сумесь.

крыякані́т

(ад крыя- + гр. konia = пыл)

найдрабнейшыя часцінкі пылу, якія выпадаюць на зямную паверхню з міжземнай прасторы; касмічны пыл.

крыялі́т

(ад крыя- + -літ)

мінерал класа фтарыдаў белага, бурага або жаўтаватага колеру з шкляным бляскам; штучны к. выкарыстоўваецца ў металургіі алюмінію і для атрымання эмалей.

крыялітазо́на

(ад крыяліт + зона)

частка крыясферы ў межах верхняга пласта зямной кары, якая характарызуецца наяўнасцю адмоўных тэмператур і магчымасцю існавання падземных ільдоў.

крыяло́гія

(ад крыя- + -логія)

навука аб уздзеянні холаду на фізічныя целы.