Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыяпатало́гія

(ад крыя- + паталогія)

хваравіты стан і працэсы, якія адбываюцца ў арганізме пад уздзеяннем нізкіх тэмператур.

крыяпедало́гія

(ад крыя- + педалогія)

тое, што і гангарызм.

крыяпланкто́н

(ад крыя- + планктон)

сукупнасць дробных арганізмаў, прыстасаваных да жыцця пры нізкіх тэмпературах (на ледніках, высакагорных снежных схілах).

крыяскапі́я

(ад крыя- + -скапія)

метад вызначэння малекулярнай вагі растворанага рэчыва па паніжэнню пункта замярзання раствору ў параўнанні з пунктам замярзання чыстага растваральніку (параўн. эбуліяскапія).

крыяста́т

(ад крыя- + -стат)

прыбор (тэрмастат) для падтрымання нізкіх тэмператур у замкнутым асяроддзі (ніжэй -153 °С).

крыясфе́ра

(ад крыя- + сфера)

абалонка зямнога шара, якая характарызуецца наяўнасцю лёду або магчымасцю яго існавання.

крыятро́н

(ад крыя- + -трон)

электронны пераключальны прыбор у вылічальных машынах.

крыятурба́цыя

(ад крыя- + лац. turbatio = сумятня, бязладдзе)

формы складання горных парод, якія маюць у разрэзе выгляд завіхрэнняў, выгінаў, кольцаў і інш.

крыятэрапі́я

(ад крыя- + тэрапія)

лячэнне холадам як болесуцішальным сродкам.

крыятэ́хніка

(ад крыя- + тэхніка)

галіна тэхнікі, звязаная са стварэннем і выкарыстаннем вельмі нізкіх тэмператур.