Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

клубіяні́ды

(н.-лац. clubionidae)

сямейства павукоў бледна-жаўтаватай, жоўта-зялёнай ці светла-карычневай афарбоўкі, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 1,5 тысяч відаў; жывуць у скручаным лісці, у траве, пад карой, у імху, лясным подсціле або пад камянямі.

клу́мба

(ад англ. clump = група дрэў)

невялікая фігурная града для кветак, прыўзнятая над узроўнем дарожак і газонаў.

клумпако́іс

(літ. klumpakojis, ад klumpe = драўляны абутак + kója = нага)

старадаўні літоўскі народны парны танец.

клу́нак

(польск. tłumok)

рэчы, звязаныя ў кавалак матэрыі, посцілку, хустку.

клу́ня

(літ. klúonas)

гаспадарчы будынак для захоўвання і малацьбы збажыны; гумно.

клуп

(ням. Kluppe)

інструмент для ручной нарэзкі разьбы на металічных вырабах.

клюз

(гал. kluis)

адтуліна ў корпусе карабля для прапускання якарнага ланцуга або троса (швартова).

клюйвераміцэ́ты

(н.-лац. kluyveromyces)

аскаспоравыя дрожджы, пашыраныя ў глебе, марской вадзе, малочнакіслых прадуктах.

клюфт

(ням. Kluft = расколіна)

геал. пустата паміж жылай і прылеглай да яе пародай.

кляймо́

(с.-н.-ням. kleinôe)

1) знак (пячатка), які ставяць на вырабах, таварах, а таксама прылада, якой гэта робяць;

2) перан. знак, сведчанне чаго-н. (напр. ганебнае к).