Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

клі́нкер2

(англ. clinker)

вузкі доўгі човен для акадэмічнага спартыўнага веславання.

клінке́т

(гал. klinket = засланка)

клінавы кран для трубаправодаў на судне.

кліно́метр

(ад гр. klino = нахіляю + -метр)

прыбор для вымярэння нахілу адхонаў насыпу, крэну судна.

клінч

(англ. clinch = заціск)

узаемнае захопліванне баксёраў у працэсе бою, што з’яўляецца парушэннем правіл.

кліп

(англ. clip = стрыгчы, рабіць выразкі)

кароткі музычны нумар, зняты на відэаплёнку часта на фоне дэкарацыі, ландшафту, вуліцы.

клі́па

(шв. klippa = абразаць нажніцамі)

манета, чаканеная круглым штэмпелем на металічных чатырох-, шасці- і васьмівугольных пласцінах.

клі́пер

(гал. klipper, англ. clipper)

1) быстраходнае марское паруснае судна з трыма мачтамі (існавала да 19 ст.);

2) быстраходнае парусна-маторнае прамысловае судна.

клі́псы

(англ. clips)

заціскныя завушніцы.

клір

(гр. kleros = жэрабя)

сукупнасць служыцеляў культу хрысціянскай царквы, а таксама царкоўны хор.

клі́рас

(гр. kleros = жэрабя)

месца для пеўчых у хрысціянскім храме на ўзвышэнні па баках алтара.