Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кліентэ́ла

(лац. clientela)

форма сацыяльна-эканамічнай залежнасці паміж патронам2 1 і кліентам 1 у Стараж. Рыме.

кліёна

(н.-лац. clione)

марскі крылаты малюск; служыць ежай рыбам, некаторым бяззубым кітам.

клі́зма

(гр. klysma = прамыванне)

1) увядзенне ў прамую кішку вадкасці з мэтай лячэння або прамывання;

2) прыбор для ўвядзення вадкасці ў прамую кішку.

клі́ка

(фр. clique = банда)

група людзей, якія імкнуцца любымі сродкамі дасягнуць якіх-н. карыслівых мэт (напр. прыдворная к.).

клі́макс

(гр. klimaks = лесвіца)

1) перыяд у жыцці чалавека, які з’яўляецца пераходным ад палавой спеласці да поўнага спынення функцый палавых залоз;

2) стылістычная фігура, размяшчэнне слоў ці выразаў у парадку ўзмацнення эмацыянальнага і сэнсавага зместу; від градацыі 2 (параўн. антыклімакс).

клімактэ́рый

(гр. klimakter = прыступка ў лесвіцы)

тое, што і клімакс 1.

клі́мат

(гр. klima, -atos)

шматгадовы рэжым надвор’я, уласцівы пэўнай мясцовасці ў залежнасці ад геаграфічных абставін (напр. вільготны к., цёплы к., умераны к.).

кліматагра́фія

(ад клімат + -графія)

раздзел кліматалогіі, які апісвае кліматычныя ўмовы розных частак зямнога шара.

кліматало́гія

(ад клімат + -логія)

навука, якая вывучае клімат.

кліматапатало́гія

(ад кпімат + паталогія)

узнікненне або абвастрэнне захворванняў пад уплывам неспрыяльных кліматычных уздзеянняў у выніку парушэння працэсаў прыстасавання арганізма да змененых метэаралагічных умоў.