Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

клімататэрапі́я

(ад клімат + тэрапія)

выкарыстанне з лячэбна-прафілактычнай мэтай кліматычных фактараў (тэмпературы, атмасфернага ціску і інш.).

кліматро́н

(ад клімат + гр. thronos = месцапрабыванне)

аранжарэя са штучным кліматам для вырошчвання раслінных згуртаванняў розных геаграфічных зон (параўн. фітатрон).

кліма́цыум

(н.-лац. climacium)

лістасцябловы мох сям. клімацыевых, які расце на сырой і балоцістай глебе на лугах, у лясах, па берагах вадаёмаў.

кліме́ніі

(н.-лац. clymenia = німфа, дачка Акіяна)

атрад вымерлых малюскаў класа галаваногіх; жылі ў познім дэвоне — раннім карбоне.

клі́на

(гр. klino = нахіляю)

бесперапынная змена ў адным напрамку характарыстык абіятычных фактараў і расліннасці.

клінаста́т

(ад гр. klino = нахіляю + -стат)

прыбор, які выкарыстоўваецца ў доследах па фізіялогіі раслін для пазбаўлення ад аднабаковага ўплыву на іх некаторых фактараў знешняга асяроддзя (у асноўным сілы прыцяжэння, святла).

клінацэфа́лія

(ад гр. kline = ложа + -цэфалія)

форма галавы з седлападобным паглыбленнем у вобласці цемені.

клі́ніка

(гр. klinike = лячэнне)

лячэбная ўстанова, дзе акрамя лячэння хворых праводзіцца навукова-даследчая і вучэбна-выкладчыцкая работа.

клініцы́ст

(ад клініка)

урач, які працуе ў клініцы.

клі́нкер1

(ням. Klinker)

надта моцная цэгла, у якую не пранікае вільгаць; выкарыстоўваецца для машчэння дарог, падлогі ў прамысловых будынках і інш.;

2) абпаленая да спякання цэментная сыравіна ў выглядзе цвёрдых кускоў.