Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́быз

гл. кабыз.

ко́гія

(н.-лац. kogia)

млекакормячае падатрада зубастых кітоў, пашыранае ў цёплых і ўмерана цёплых водах Сусветнага акіяна.

код

(фр. code, ад лац. codex = спіс)

сістэма ўмоўных абазначэнняў або сігналаў для перадачы, апрацоўкі або захавання якой-н. інфармацыі (напр. тэлеграфны к.).

ко́да

(іт. coda = хвост)

1) дадатковая заключная частка музычнага твора;

2) звышсхемныя дадатковыя словы або радкі ў цвёрдых формах верша (санеце, актаве і інш.).

ко́дэкс

(лац. codex = кніга)

1) звод законаў якой-н. галіны права (напр. крымінальны к., грамадзянскі к.);

2) перан. сукупнасць правіл паводзін, поглядаў (напр. маральны к.).

койр

(тамільск. kojr)

валакно з пладоў некаторых разнавіднасцей какосавых пальмаў, якое ўжываецца для вырабу шчотак, цыновак, лёгкіх канатаў у Паўд. Азіі.

кок

(англ. cook, гал. kok)

кухар на судне.

ко́ка

(ісп. соса, з індз.)

кустовая расліна сям. какаінавых, пашыраная ў тропіках Паўд. Амерыкі і Азіі; дае какаін і іншыя алкалоіды.

кокаміко́з

(ад гр. kokkos = зерне + мікозы)

хвароба пладовых дрэў, што выклікаецца сумчатым грыбам Coccomyces.

ко́кан

(фр. cocon)

абалонка, якую будуе вакол сябе вусень перад ператварэннем у кукалку.