Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кнідаспары́дыі

(н.-лац. cnidosporidia)

клас аднаклетачных жывёл тыпу прасцейшых; паразітуюць у клетках рыб, чарвей.

кні́ксэн

(ням. knicksen = рабіць рэверанс, прысядаць)

спрошчаная форма жаночага паклону ў выглядзе кароткага неглыбокага прысядання, якая замяніла рэверанс.

кніфо́фія

(н.-лац. kniphofia)

травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і аранжава-чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. і Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

кноп

(гал. knoop)

мар. плецены вузел у выглядзе патаўшчэння на канцы троса або снасцей.

кно́пка

(рус. кнопка, ад гал. knoop = гузік)

1) цвічок з круглай шырокай плешкай для прымацавання паперы, тканіны да чаго-н. цвёрдага;

2) рухомы гузічак для замыкання электрычнага ланцуга або прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яе (напр. к. электрычнага званка);

3) металічная засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў другую.

кнот

(польск. knot, ад с.-в.-ням. knote)

спецыяльная стужка для гарэння ў газавай лямпе, газніцы, свечцы.

кнэ́лі

(фр. quenelle)

клёцкі з мяснога або рыбнага фаршу.

ко́бальт

(с.-лац. cobaltum, ад ням. Kobold = дамавік, гном)

1) серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам, цвярдзейшы за жалеза;

2) цёмна-сіняя фарба, у склад якой уваходзіць кобальт.

ко́бза

(укр. кобза, ад тур. kopuz = аднаструнная гітара)

старадаўні ўкраінскі струнна-шчыпковы музычны інструмент.

ко́бра

(парт. cobra)

ядавітая змяя сям. аспідаў, якая ў раздражнёным стане расшырае шыю ў выглядзе дыска; пашырана ў Афрыцы і Азіі.