Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́ка-ко́ла

(англ. Coca-Cola)

безалкагольны газіраваны напітак з дабаўкай экстракту з лісця какавы і гарошын колы.

ко́кі

(гр. kokkos = зерне)

шарападобныя бактэрыі, якія маюць шырокае распаўсюджанне ў прыродзе.

ко́кле

(латыш. kokle)

латышскі струнны шчыпковы музычны інструмент.

ко́клюш

(фр. coqueluche)

інфекцыйная хвароба, пераважна ў дзяцей, якая выражаецца ў частых прыступах сутаргавага кашлю.

ко́кні

(англ. cockney)

1) зняважліва-насмешлівая мянушка прадстаўніка лонданскіх сярэдніх і ніжэйшых слаёў насельніцтва;

2) назва дыялекту, на якім гавораць прадстаўнікі ніжэйшых сацыяльных слаёў насельніцтва Лондана.

ко́кпіт

(англ. cockpit)

адкрытае памяшканне для рулявога і пасажыраў на катэры або паруснай яхце.

кокс

(ням. Koks, ад англ. coke)

цвёрдае паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю або торфу ў выніку награвання іх без доступу паветра да 950—1050 °С.

коксахі́мія

(ад кокс + хімія)

вытворчасць, звязаная з перапрацоўкай каменнага вугалю шляхам каксавання.

кок-сагы́з

(рус. кок-сагыз, ад казах. kok sagiz)

травяністая расліна сям. складанакветных, якая паходзіць з Цянь-Шаня; шырока культывуецца як каўчуканосная.

ко́ла

(лац. cola, ад афр. kola)

вечназялёная дрэва сям. стэркуліевых, пашыранае ў трапічнай Афрыцы; выкарыстоўваецца ў медыцыне і харчовай прамысловасці, напр. для вырабу кока-колы.