Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́мікс

(англ. comics)

серыя малюнкаў з кароткімі суправаджальнымі тэкстамі, што ўтвараюць закончанае апавяданне.

ко́мін

(польск. komin < с.-в.-ням. kámin, ад лац. caminus < гр. kaminos)

труба для адводу дыму з печы; дымаход.

ко́мінгс

(англ. coamings)

дашчанае або металічнае абрамленне люкаў у палубе судна.

ко́мпас

(іт. compasso)

прыбор для вызначэння напрамку свету пры дапамозе намагнічанай стрэлкі, якая заўсёды накіравана на поўнач.

ко́мплекс

(лац. complexus = сувязь, ахоп)

сукупнасць паняццяў, з’яў, прадметаў, дзеянняў, якая ўспрымаецца як адно цэлае (напр. архітэктурны к., к. гімнастычных практыкаванняў).

комплексаме́трыя

(ад комплекс + -метрыя)

спосаб хімічнага аналізу, у аснове якога ляжыць утварэнне комплексных злучэнняў.

ко́мплексны

(ад комплекс)

які ахоплівае цэлую групу прадметаў, з’яў, працэсаў, з’яўляецца комплексам чаго-н. (напр. к-ая вытворчасць, к. лік).

ко́ндар

(ісп. cóndor, з мовы кечуа kuntur)

1) драпежная птушка падатрада амерыканскіх ірыфаў, якая водзіцца ў Паўд. Амерыцы;

2) залатая і сярэбраная манеты ў некаторых паўднёваамерыканскіх краінах (Чылі, Калумбіі, Эквадоры)у 1851—1933 гг.

ко́нкурс

(лац. concursus = сутыкненне)

спаборніцтва з мэтай выявіць лепшых яго ўдзельнікаў.

ко́нсул

(лац. consul)

1) адна з дзвюх вышэйшых службовых асоб у Стараж. Рыме, якая ажыццяўляла ваенную і грамадзянскую ўладу;

2) тытул кожнай з трох асоб, надзеленых неабмежаванай выканаўчай уладай у Францыі з часу перавароту Напалеона Банапарта (9 лістапада 1799 г.) да абвяшчэння яго імператарам (1804 г.);

3) службовая асоба, прызначаная ў якасці пастаяннага прадстаўніка ў якім-н. горадзе іншай дзяржавы для абароны інтарэсаў сваёй дзяржавы і грамадзян.